Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2018 2018-06-26T11:05:27+0300 2018-06-26T11:05:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Крымінальную справу супраць лідэра незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка перадалі ў суд; Лісты асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова не выпускаюць з-за кратаў. Ён збіраецца распачаць галадоўку ў знак пратэсту.

“Каментар”: Турэмная літаратура – гэта вельмі важны спосаб занатавання гісторыі. Такую думку выказаў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы палітзняволены Алесь Бяляцкі падчас прэзентацыі кніг з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Ён распавёў пра каштоўнасць гэтага спецыфічнага жанру і адзначыў талент аўтараў, якім у зусім маладым узросце давялося адчуць на сябе, што такое беларуская турма.

Асоба”: Украінская праваабаронца, экспертка арганізацыі “Медыйная ініцыятыва за правы чалавека” Марыя Томак. “Медыйная ініцыятыва” займаецца журналісцкімі расследваннямі гучных выпадкаў парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі Украіны. Марыя распавядае пра гісторыю арганізацыі і самыя гучныя справы, якімі ёй давялося ці даводзіцца займацца. Сярод іх – расследванне злачынстваў батальёна “Тарнада”, справы па гандлі людзьмі, справа ўкраінца Паўла Грыба, які ў 2017 годзе знік на тэрыторыі Беларусі, а затым знайшоўся ў краснадарскім СІЗА і г.д.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта”Океан Ельзи.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства