“Мы закон не парушалі, нас няма за што прыцягваць да адказнасці”

2018 2018-06-25T08:32:20+0300 2018-06-25T08:32:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berasce-zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У. Вялічкін, Д.Бекалюк, С.Пятрухін, Д.Андрасюк, А.Ермоленка, А.Кабанаў. Фота: "Берасцейская Вясна".

У. Вялічкін, Д.Бекалюк, С.Пятрухін, Д.Андрасюк, А.Ермоленка, А.Кабанаў. Фота: "Берасцейская Вясна".

Сябры ініцыятыўнай групы, што выступае супраць пабудовы акумулятарнага завода, Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка 24 чэрвеня збіралі подпісы за адстаўку кіраўніцтва горада, вобласці і раёна.

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", у гэты ж самы час блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў у тым жа месцы, на  рынку, гулялі ў шахматы і вялі “стрым” таго, што адбываецца на прыступках галоўнага ўвахода на Цэнтральны рынак г. Брэста.

Неўзабаве з'явіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны.

Яшчэ праз нейкі час блогеры пабачылі, што да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.

У выніку 4 асобы былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РАЎС: Дзмітрый Бекалюк, Ермоленка Алег, якія збіралі подпісы, а таксама блогер Сяргей Пятрухін і мінак Зміцер Андрасюк. Затрыманне адбылося каля 14 гадзіны.

У райаддзеле на затрыманых склалі пратаколы апытання і адпусцілі. А16-30 выйшаў Дзмітрый Бекалюк - апошні з затрыманых.

“Мы закон не парушалі, нас няма за што прыцягваць да адказнасці”, - перакананыя затрыманыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства