"Вецер" пазбаўляе мясцовых жыхароў паветра Фота

2018 2018-06-22T17:03:30+0300 2018-06-22T17:24:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/talbuhina0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У двары па праспекце Незалежнасці, 93А запланаваная масавая высечка дрэў. Тут забудоўшчык, кампанія «Вецер», узвядзе чарговы бізнэс-цэнтр вышынёй 18 метраў з паркоўкай на 129 месцаў. Па плане таксама прадугледжаны пажарны праезд, для якога і збіраюцца знішчыць каля 300 старых дрэў і кустоў.

"Зялёны партал" піша, што асноўныя прэтэнзіі мясцовых жыхароў да забудоўшчыка: у жылой зоне нельга будаваць стаянкі і паркоўкі больш, чым для 50 аўтамабіляў. Таксама мясцовыя незадаволеныя тым, што будоўля вядзецца ў ахоўнай зоне.

Жыхары звярталіся ў пракуратуру, у Міністэрства архітэктуры і аховы прыродных рэсурсаў, Адміністрацыю раёна. Аднак улады паўтараюць, што гэта законна.

Некалькі тыдняў таму быў знесены былы садок і высечаны ўсе дрэвы на тэрыторыі будучай забудовы. Пазней з'явілася абвестка, што з 21 да 25 чэрвеня на тэрыторыі двара будзе рабіцца высечка дрэў. З першага дня жыхары з'ядналіся і вядуць дзяжурствы, каб перашкодзіць рабочым зелянбуда пілаваць дрэвы. У планах правесці суботнік, а таксама пікет у абарону зялёных насаджэнняў.

Жыхары прылеглых двароў на працягу двух дзён ладзяць флэшмоб: вешаюць плакаты з заклікамі не знішчаць дрэвы. 22 чэрвеня прыблізна ў 15 гадзін работніцы ЖЭСа сталі зрываць плакаты з дрэў, спасылаючыся на загад начальства, але мясцовыя жыхары не далі зрабіць ім гэтага.

"Вецер" пазбаўляе мясцовых жыхароў паветра
Мясцовыя жыхары змагаюцца за права на навакольнае асяроддзе

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства