Севярынца аштрафавалі за заклікі да ўдзелу ў “Астравецкім шляху”

2018 2018-06-14T16:05:33+0300 2018-06-14T16:19:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_astravecki_shliah2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец падчас Чарнобыльскага шляху ў Мінску. Фота "Радыё Рацыя"

Павел Севярынец падчас Чарнобыльскага шляху ў Мінску. Фота "Радыё Рацыя"

Суд Савецкага раёна Мінска 14 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, якога звінавацілі ў закліках да правядзення масавага мерапрыемства.

Як вынікае з пратаколу правапарушэння, яшчэ 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху каля кінатэатру “Кастрычнік” у Мінску палітык заклікаў людзей ісці маршам да Астравецкай АЭС. Сам Севярынец адмаўляе гэты факт. Аднак суддзя Вера Галаўкова палічыла факт даказаным і пастанавіла пакараць Севярынца штрафам памерам 45 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП РБ.

У красавіку актывісты вырашылі штомесяц праводзіць акцыі “Астравецкі шлях” супраць будаўніцтва ў Астраўцы атамнай электрастанцыі. Заяўка на правядзенне наступнай акцыі 26 чэрвеня ў Радашковічах была пададзена 11 чэрвеня заказным лістом у Маладэчанскі райвыканкам, пра што паведаміў БелаПАН намеснік старшыні Беларускай партыі „Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства