viasna on patreon

Абарона Курапатаў: інцыдэнты, канфлікты, пратаколы… Фота Дапоўнена

2018 2018-06-13T11:51:48+0300 2018-06-13T14:30:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/35238510_1672581652819727_2628513907773276160_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі ДАІ вызваляюць праезную частку ля рэстарана "Паедзем паядзім" 13 чэрвеня 2-18 года..

Супрацоўнікі ДАІ вызваляюць праезную частку ля рэстарана "Паедзем паядзім" 13 чэрвеня 2-18 года..

Больш за трыццаць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі і ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплеску “Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, па стане на 13 чэрвеня, набольш часта (20 пратаколаў) актывістаў караюць па артыкуле 18. 23 КаАП (парушэнне правілаў дарожнага руху). Гэта звязана з тым, што пікетоўшчыкі намагаюцца не дапусціць праезду кліентаў на тэрыторыю рэстарана, а таму вымушаныя выходзіць на праезную частку. Зафіксавана некалькі небяспечных інцыдэнтаў, калі кіроўцы аўтамабіляў літаральна спрабавалі ўчыніць наезд на ўдзельнікаў пікетаў. У двух выпадках супрацоўнікі ДАІ склалі пратаколы і на ўладальнікаў аўтамабіляў. Некалькі выпадкаў наезду засталіся беспакаранымі для аўтаўладальнікаў.

Увогуле, дзеянні супрацоўнікаў міліцыі досыць пасіўныя, яны мала спрыяюць ахове грамадскага парадку і таму пагроза канфліктаў застаецца даволі высокай.

Уначы нехта выламаў драўляныя крыжы,  укапаныя актывістамі ля праезду ў рэстаран «Паедзем паядзім». А 13 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ з прымяненнем сілы спрабавалі вызваліць праезную частку каля рэстарана "Паедзем паядзім". Былі складзеныя пратаколы па артыкуле 18.23 КаАП на Паўла Севярынца і Алеся Туровіча.

  Супрацоўнікі ДАІ вызваляюць праезную частку ля рэстарана

Таццяну Севярынец завалілі на праезную частку.
Таццяну Севярынец завалілі на праезную частку. Фота: ПЦ "Вясна"
Перагрузка прадуктаў для рэстарана
Перагрузка прадуктаў для рэстарана "Паедзем паядзім". Фота: ПЦ "Вясна".

На самых актыўных удзельнікаў акцый пратэсту складаюць адразу пакет пратаколаў: “дробнае хуліганства”, “непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі” і “ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. 

Такім чынам, ад моманту адкрыцця рэстарану “Паедзем паядзім” на сустаршыню ствараемай партыі БХД Паўла Севярынца было складзена сем пратаколаў, па чатыры пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў маюць рэжысёр Вольга Нікалайчык, актывісты Дзяніс Урбановіч і Наталля Гарачка-Басалыга.  Вечарам 12 чэрвеня быў затрыманы рэжысёр і аўтар фільма “Жоўты пясочак” Алесь Туровіч. Яго адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі, дзе склалі адразу 3 адміністрацыйныя пратаколы.

 

Усяго за час супрацьстаяння актывістаў і кіраўніцтва рэстараннага комплексу пратаколы складзеныя на паўтары дзесяткі грамадзян.  Пры гэтым некаторых з іх – Паўла Севярынца, Вольгу Нікалайчык, Дзяніса Урбановіча – затрымлівалі і адвозілі ў Бараўлянскі  аддзел міліцыі Мінскага РУУСа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства