На затрыманую ў Курапатах журналістку Кацярыну Андрэеву склалі пратакол Відэа

2018 2018-06-07T10:35:15+0300 2018-06-07T11:31:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andreeva-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Андрэева. Фота: Белсат.

Кацярына Андрэева. Фота: Белсат.

Журналістку «Белсата» затрымалі ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», дзе актывісты пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана «Паедзем, паядзім», піша БАЖ.

Кацярына Андрэева асвятляла пратэст.

Падчас затрымання супрацоўнік міліцыі ў цывільным заявіў журналістцы, што яе дзейнасць у Беларусі незаконная, схапіў яе і пасадзіў у міліцэйскую машыну. Усё гэта адбылося ў жывым эфіры.

Пасля Кацярыну Андрэеву адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Бараўлянах, дзе на яе склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ — працу без акрэдытацыі на тэлеканал «Белсата».

— На відэа бачна, што мяне затрымліваў чалавек у цывільным, які не паказаў ніякіх пасведчанняў, а проста сілай мяне завёў і пасадзіў у машыну. Нават супрацоўнікі міліцыі ў райаддзеле прызналі, што гэта было занадта груба. Я прапаноўвала, каб пратакол быў складзены на месцы, але мяне ўсё роўна павезлі ў аддзел міліцыі.

У пастарунку міліцыянты мне сказалі: ёсць інфармацыя, што нібыта я маю пры сябе прыладу для запісу. Я заявіла, што гэта няпраўда, але яны ўсё роўна сказалі, каб супрацоўніца мяне дагледзела. Мяне прымусілі распрануцца да бялізны, супрацоўніца міліцыі мяне дагледзела і натуральна ніякай прылады не знайшла. У астатнім міліцыянты ў пастарунку паводзілі сябе карэктна, аднак, склалі супраць мяне пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП), пасля чаго адпусцілі. Пратакол адпраўлены ў суд, — расказала журналістка прэс-службе ГА “БАЖ”.

Сёлета журналістаў «Белсата» за працу без акрэдытацыі прыцягвалі да адказнасці ўжо 47 разоў, а агульны памер штрафаў дасягнуў 40 000 беларускіх рублёў.

На затрыманую ў Курапатах журналістку Кацярыну Андрэеву склалі пратакол

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства