На арганізатараў «Астравецкага шляху» склалі пратаколы

2018 2018-06-05T17:43:20+0300 2018-06-05T17:43:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuchuk_stol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе "Зялёны партал", павесткі ў Заслаўскі аддзел міліцыі атрымалі сем удзельнікаў круглых сталоў і экскурсіі, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Астравецкі шлях».

Актывіст кампаніі Дзмітрый Кучук ўдакладніў, штоактывістаў абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пасля складання пратаколаў, справы будуць перададзеныя ў суды Мінскага раёна.

У акцыі ў Заслаўі, якая адбылася 26 траўня, прыняло ўдзел каля дваццаці чалавек, сярод якіх - Вячаслаў Сіўчык, Ян Лагвіновіч, Вольга Нікалайчык.

Удзельнікі акцыі наведалі памятныя мясціны Заслаўя, правялі мітынг і круглы стол па атамнай праблематыцы.

Кампанію «Астравецкі шлях» анансавалі ў красавіку бягучага года падчас "Чарнобыльскага шляху". Першапачаткова ў Заслаўі планавалася правесці вулічную акцыю, але мясцовыя ўлады не далі на яе дазвол.

Зрэшты, і ў змененым фармаце яна не задаволіла ўлады.

Раней паведамлялася, што падобныя акцыі будуць праводзіцца 26-га чысла кожнага месяца. Так, на 26 чэрвеня акцыя запланавана ў Радашковічах, на 26 ліпеня - у Маладзечна, затым у Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах, а 26 лістапада ў Астраўцы, дзе будуецца АЭС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства