Маладафронтаўцу Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на паўгода

2018 2018-05-25T11:44:49+0300 2018-05-25T11:44:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaromenak-2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзь Яроменак пад час абароны Курапат. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Уладзь Яроменак пад час абароны Курапат. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Як паведамляе Еўрарадыё, маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго жонка Валянціна. 

Хто яшчэ не адседзеў суткі за Курапаты і каму нагадваюць пра гэта больш чым праз год (а яшчэ усталёўваюць прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў) - той мой муж.

valentina.yaromenak

Нагодай стала тое, што маладафронтавец не адсядзеў трое сутак, якія яму прызначылі за абарону Курапатаў на пачатку 2017 года. Пазней Яроменка затрымалі ў рамках справы "Белага легіёна", але выпусцілі без абвінавачання. Суд за Курапаты адбыўся ў яго адсутнасць.

Цяпер маладафронтавец мусіць адбыць трохсуткавы арышт і атрымае паўгадовы прэвентыўны нагляд. Ён мусіць знаходзіцца дома з 22-й па 6-ю гадзіну. Паведамляецца, што за тры парушэнні яму можа пагражаць зняволенне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства