Ціск на незалежных журналістаў працягваецца

2018 2018-05-24T16:08:28+0300 2018-05-24T16:08:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/scrabunova2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Яўгена Глушкова

Фота Яўгена Глушкова

Па інфармацыі "Белсат", незалежных журналістаў Аліну Скрабунову і Яўгена Глушкова 23 траўня апытвалі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. На іх склалі пратаколы паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб прадукцыі медыяў).

Фрылансераў вінавацяць у супрацоўніцтве з «Белсатам». На думку міліцыянтаў, Глушкоў і Скрабунова вырабілі і перадалі «Белсату» два сюжэты.

«Мяне сёння апыталі толькі па сюжэту пра высяленне, а па шклоўскай тэме выпісалі позву на пятніцу. Глушкова паспелі апытаць па двух сюжэтах. Я ад свайго імя падала дзве скаргі на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, прасіла кіраўніка Ленінскага РАУСу патлумачыць, чым быў абгрунтаваны мой захоп 21 траўня, калі двое ў штацкім схапілі мяне ў пад’ездзе і на ўласнай машыне без тлумачэння прычынаў адвезлі ў РАУС толькі дзеля таго, каб уручыць позву», – паведаміла Аліна Скрабунова.

Другая скарга таксама на дзеянні мііцыянтаў, якія ламіліся ўвечары ў яе кватэру.

Таксама сёння магілёўскія калегі Аліны Скрабуновай напісалі зварот, які накіравалі ў Магілёўскі гарвыканкам, аблвыканкам і Магілёўскае ўпраўленне ўнутраных справаў.

«Мы, сябры грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказваем пратэст на факт неабгрунтавана жорсткага абыходжання з нашай каляжанкай. Мы разглядаем метад, абраны міліцыяй, для яе затрымання спробай запалохаць журналісцкую супольнасць і лічым неабходным заявіць, што гэта не дапушчальна для прававой, дэмакратычнай краіны. Падобнае абыходжанне з журналісткай не спрыяе росту аўтарытэту органаў міліцыі ў грамадстве», – напісана ў звароце.

Журналісты просяць прыцягнуць да адказнасці тых, хто прыняў рашэнне аб затрыманні Скрабуновай і тых, хто яго выканаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства