Сябры Шэфілдзкай групы Amnesty International даслалі ліст Лукашэнку

2003 2003-12-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сьнежня сябры Шэфілдзкай групы Amnesty International даслалі наступны ліст Аляксандру Лукашэнку:

“Мы – сябры Amnesty International у Шэфілдзе (Вялікабрытанія). Amnesty International – гэта сусьветны рух людзей, якія праводзяць кампаніі ў абарону сусьветна прызнаных правоў чалавека. Сьветабачаньне Amnesty International, у якім кожная асоба карыстаецца усімі правамі чалавека, пацьверджанае ў Сусьветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека й іншых міжнародных праваабарончых стандартах.

Amnesty International не залежыць ні ад якага ўрада, ідэалогіі, эканамічных інтарэсаў або рэлігіі. Яна не стараецца падтрымліваць або супрацьстаяць ніякаму ўраду або палітычнай сістэме, як ня мкнецца падтрымаць або абвергнуць погляды ахвяраў, чые правы абараняе. Яна клапоціцца толькі аб справядлівай абароне правоў чалавека.

Мы глыбока занепакоеныя зьняволеньнем Зьміцера Дашкевіча, Васіля Парфянкова, Аляксандра Запартыкі й Артура Фінкевіча за законнае карыстаньне правамі на свабоду выяўленьня, свабоду сходваў і аб’яднаньняў. Гэта зьяўляецца парушэньнем міжнародных абавязацельстваў па правах чалавека, уключаючы Артыкулы 19 і 20 Міжнароднага Пакта Грамадзянскіх і Палітычных Правоў. Amnesty International лічыць Зьміцера Дашкевіча, Васіля Парфянкова, Аляксандра Запартыкі й Артура Фінкевіча вязьнямі сумленьня й заклікае вас да іх неадкладнага й безумоўнага вызваленьня.

Прэзідэнт Лукашэнка, мы заклікаем вас да практычнага выкананьня ў Беларусі стандартаў правоў чалавека й асноўных свабодаў, каб упэўніцца, што ў вашай краіне:

 ніхто не падвяргаецца адвольнаму арышту й затрыманьню (Артыкул 9 Сусьветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека);
 захоўваецца права кожнага на свабоду поглядаў і выяўленьня (Артыкул 19 Сусьветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека);
 кожны мае права на свабоду сходаў і аб’яднаньняў (Артыкул 20 Сусьветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international