Берасце: суд выносіць штрафы блогерам

2018 2018-05-11T15:24:27+0300 2018-05-14T07:20:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і  Сяргей Пятрухін.

Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і Сяргей Пятрухін.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні Дзмітрыя Андрасюка і відэаблогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. Першае паседжанне адбылося 7 траўня.

Як паведамлялася раней, у Берасці пад час збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акамулятарнага завода, 6 траўня супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі трох актывістаў. Гэта блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, а таксама Дзмітрый Андрасюк. Затрыманне адбылося а 13-40.

Іх звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На Дзмітрыя Андрасюка складзены пратакол па частцы 1-ай артыкула, а на блогераў па частцы 3-яй.

Суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб пакаранні штрафам Дзмітрыя Андрасюка ў памеры 20 базавых велічынь. Адміністрацыйную справу Аляксандра Кабанава разглядае суддзя Аляксандр Семянчук, а Пятрухіна судзіць Станіслаў Каліна. Абодва яны атрымалі вялікія штрафы у памеры 50 базавых велічынь кожны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства