Справу назіральніцы Таццяны Мастыкінай адправілі на дапрацоўку Фота Аўдыё

2018 2018-05-08T19:33:44+0300 2018-05-10T10:19:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_mastikina0805.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Восьмага траўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска разглядалася адміністрацыйная справа валанцёркі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, незалежнай назіральніцы #ControlBy Таццяны Мастыкінай.

mastikina08052018.jpg
Таццяна Мастыкіна перад судом. 08.05.2018

Дзяўчыну абвінавацілі па двух артыкулах КаАП: удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34) і ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (23.4). Гэтыя пратаколы былі складзены на Таццяну 25 сакавіка, калі яна разам з яшчэ пяццю назіральнікамі была затрымана каля плошчы Якуба Коласа і дастаўлена ў Савецкі РУУС.

Вёў судовае паседжанне суддзя Юрый Гарбатоўскі. Пасля апытання дзяўчыны і пытанняў адвакаткі ён узяў перапынак, пасля якога паведаміў, што справа адпраўляецца на дапрацоўку начальніку Савецкага РУУС.  

Сама Таццяна лічыць гэта яскравым доказам таго, што яе справа “сыплецца”, бо складаецца яна са шматлікіх недасканаласцяў і відавочных парушэнняў. Узяць хоць бы той факт, што паміж момантам затрымання і момантах складання на дзяўчыну пратаколаў прайшло больш за сем гадзін.

sud_mastykina.jpg
Перад пачаткам суда над назіральніцай Таццянай Мастыкінай. Фота ПЦ "Вясна"

Пасля паседжання Таццяна шчыра падзяквала калегам-назіральнікам і праваабаронцам, якія прыйшлі яе падтрымаць. Сапраўды, маленькая зала суда ледзь змясціла усіх жадаючых. 

"Я вельмі рада, што з’яўляюся часткай каманды валанцёраў і назіральнікаў, якія мяне так падтрымліваюць. Насамрэч, можна сказаць: “адзін за ўсіх і ўсе за аднога”. І разам мы робім вельмі правільную агульную справу. І нягледзячы ні на што, я ўсё роўна буду працягваць займацца валанцёрскай праваабарончай дзейнасцю”.

sud_mastikina0805.jpg
Таццяна Мастыкіна разам з адвакаткай і назіральнікамі #ControlBy пасля суда. Фота ПЦ "Вясна"

Нагадаем, незалежныя назіральнікі Таццяна Мастыкіна, Наста Лойка, Ігар Багачык, Максім Кавалёў, Андрэй Крэчка і Ганна Саханкова былі затрыманыя 25 сакавіка супрацоўнікамі ў цывільным перад пачаткам несанкцыянаванага шэсця на плошчы Якуба Коласа. Міліцыянтаў не спынілі ні наяўнаць бэйджаў назіральнікаў і сініх камізэлькі з надпісам "#СontrolBY", ні ліст з інфармацыяй пра мэты і парадак назірання ад БХК, які быў адпраўлены у ГУУС Мінгарвыканкама яшчэ 20 сакавіка. Назіральнікаў каля васьмі гадзін пратрымалі ў РУУС Савецкага раёна Мінска, а затым адпусцілі, склаўшы пратаколы па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). У дачыненні да Таццяны Мастыкінай быў складзены яшчэ і пратакол па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) у сувязі з тым, што яна на законных падставах адмаўлялася ад правядзення ў дачыненні да яе працэдуры дактыласкапіі.

На наступны дзень, 26 сакавіка, мусіў адбыцца суд, аднак справы ў суд Савецкага раёна просто не перадалі. І толькі больш чым праз месяц Таццяну Мастыкіну выклікалі ў суд ужо Першамайскага раёна на разгляд яе справы.

Напярэдадни паседжання Праваабарончы цэнтр "Вясна" и Беларускі Хельсінкскі Камітэт прынялі сумесную заяву з патрабаваннем спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да Таццяны.

Справу назіральніцы Таццяны Мастыкінай адправілі на дапрацоўку
Суд над валанцёркай ПЦ "Вясна" Таццянай Мастыкінай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства