viasna on patreon

Правы чалавека “на пальцах” едуць у Гомель!

2018 2018-05-04T16:38:04+0300 2018-05-04T16:43:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy_na_palcah_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вы хочаце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні распачаць самастойна?

Валанцёрская служба "Вясны" правядзе семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Гомелі.

10 траўня на семінары вы за адзін вечар пазнаёміцеся з асноўнымі тэзісамі аб правах чалавека ў простай і даступнай форме. А таксама з тым, як правы чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі ды іншае.

Семінар пройдзе ў Гомелі, пачатак у 19-00. Вялікая просьба запоўняць анкету да 08.05 (але не абавязкова).

Месца правядзення: арт-прастора “Каўчэг”, г. Гомель, пр. Перамогі, 2а.

Працягласць семінара - дзве гадзіны. Мерапрыемства бясплатнае.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org

Старонкі валанцёрскае службы Вконтактеfacebook, instagram.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства