viasna on patreon

Генпракуратура “забылася“ на арышт Леаніда Кулакова

2018 2018-05-04T16:06:56+0300 2018-05-04T16:14:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-leanid-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак.

Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў адказ на сваю скаргу ў Генеральную пракуратуру, у якой прыводзіў мноства фактаў парушэнняў яго працэсуальных правоў і прасіў адмяніць рашэнне суда Першамайскага раёна, які ў ягонай адсутнасці аштрафаваў яго на 40 базавых. У адказе за подпісам намесніка Генпракурора А. Лашына сказана, што падстаў для адмены судовага рашэння няма.

Нагадаем, што напрыканцы верасня мінулага года Леаніда Кулакова забралі адбываць адміністрацыйны арышт, які ён атрымаў яшчэ за ўдзел у пікеце 22 чэрвеня. І падчас гэтых 10 сутак, знаходзячыся на ЦІПе, Кулакову прынеслі позву на новы суд - за ўдзел у акцыі супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў 8 верасня. Пасседжанне ў Першамайскім судзе мусіла адбыцца 3 кастрычніка, да сканчэння бягучага арышта. Аднак папрасіць суд адкласці паседжанне ў актывіста магчымасці не было: яму не дазволілі трымаць у камеры ні асадкі, ні паперы, каб скласці адпаведную заяву.

“Тады я выказаў жаданне прысутнічаць на разглядзе маёй справы, сказаўшы пра гэта дзяжурнаму. Ён мне адказаў, што мяне могуць даставіць у суд толькі ў выпадку, калі ў адрас ЦІП з суду Першамайскага раёна паступіць адпаведны запыт аб дастаўцы мяне ў суд. Пры гэтым спаслацца на які-небудзь нарматыўны акт, які рэгулюе дастаўку адміністрацыйна арыштаванага ў суд, дзяжурны адмовіўся. Маё ж жаданне прысутнічаць у судзе, са слоў дзяжурнага, не мела ніякага значэння”, - узгадаў падрабязнасці той сітуацыі ў сваёй скарзе Леанід Кулакоў.

У выніку суд адбыўся без удзелу актывістаў, і ён атрымаў буйны штраф.

Такім чынам, падчас судовага паседжання быў парушаны цэлы шэраг працэсуальных правоў актывіста: права удзельнічаць у разглядзе справы, даваць тлумачэнні альбо адмаўляцца ад іх, абараняць сябе, прадстаўляць доказы і падаваць скаргі і г.д. Таксама было парушана права на атрыманне юрыдычнай дапамогі.

Усе гэтыя факты парушэнняў з боку суда Першамайскага раёна не ўбачылі ні Мінскі гарадскі, ні Вярхоўны суд. Генпракуратура таксама заплюшчыла на іх вочы. У яе адказе значыцца:

“У адпаведнасці з арт. 10.2 ПВКаАП у ходзе падрыхтоўкі справы Вы выклікаліся ў орган, які вёў адміністрацыйны працэс, і Вам накіроўвалася копія пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні. Якіх-небудзь хадайніцтваў Вы не заяўлялі. Пра час разгляду справы Вы былі апавешчаны належным чынам”.

Гледзячы на такі адказ, складаецца ўражанне, што Генпракуратура ўвогуле забылася на то, што ў той час Кулакоў был арыштаваны. Бо ў дакуменце адсутнічае хоць нейкая рэакцыя на аргументы Кулакова як адміністрацыйна арыштаванай асобы. Адказ пракуратуры кароткі: парушэнняў нормаў працэсуальнага права няма, рашэнне суда з’яўляецца абгрунтаваным, падстаў для яго адмены няма.

Зварот у Генеральную пракуратуру быў для Леаніда Кулакова апошняй магчымасцю дамагчыся справядлівасці ўнутры дзяржавы. Аднак актывіст не плануе спыняцца і ў хуткім часе з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” будзе рыхтаваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства