Вячаслава Касінерава асудзілі на 10 сутак за фаер на Першамаі Дапоўнена

2018 2018-05-03T11:19:28+0300 2018-05-03T16:08:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasinerau---julja-daraszkevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч.

Вячаслаў Касінераў. Фота Юліі Дарашкевіч.

Суд Цэнтральнага раёна 3 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Вячаслава Касінерава па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства) за фаер на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім скверы. Суддзя - Вікторыя Шабуня. Праваабаронцам стала вядома, што суд пастанавіў 10 сутак.

Нагадаем, што першы раз Вячаслава Касінерава затрымалі на мітынгу ў Кіеўскім скверы з іншымі двума актывістамі анархісцкага руху, якія закрывалі твары маскамі. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасць, раўнапраўе, самакіраванне», за што былі папярэджаныя начальнікам мінскага АМАПу Дзмітрыем Балабой, а затым і арганізатарамі мітынгу.

Пад час сыходу з мітынгу іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней стала вядома, што Вячаслава Касінерава разам з яшчэ адным удзельнікам пікету адпусцілі з РУУСа.

У сераду, 2 траўня, калі Вячаслаў Касінераў прыйшоў на суд, каб падтрымаць затрыманага на Першамаі Аляксея Зуева,  яго затрымалі 2 супрацоўніка АМАПа і чалавек у цывільным каля будынку Цэнтральнага суда.

Пасля чаго яго адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе патлумачылі, што ён нібыта арганізаваў адзіночны пікет. У другой палове дня 2 траўня адбыўся разгляд яго адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна, але пратакол адправілі на дапрацоўку. Ноч Касінераў правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Аляксея Зуева суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня асудзіла 2 траўня на 10 базавых велічыняў (245 рублёў) па арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Трэцяга затрыманага актывіста анархісцкага руху адпусцілі з РУУС, таму што ён непаўналетні. Але на яго складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь, які будзе разглядацца адміністрацыйнай камісіяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства