Палітвязень Віктар Івашкевіч - на волі! 16-га снежня скончыўся тэрмін абмежавання волі былога галоўнага рэдактара газеты "Рабочы" Віктара Івашкевіча.

2003 2003-12-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яго вызвалілі а 7-й раніцы, хаця, са словаў Віктара Івашкевіча, павінны былі зрабіць гэта пасля 16.00. Сп. Івашкевіч лічыць, што адміністрацыя папраўчай установы адпусціла яго раней, каб пазбегнуць вялікага наплыву людзей і магчымых палітычных акцый з нагоды выхаду на волю апазіцыйнага дзеяча. Віктару Івашкевічу цяпер застаецца толькі забраць пашпарт, у якім мясцовыя ўлады павінны скасаваць яго часовую баранавіцкую прапіску. 17-га снежня экс-рэдактар "Рабочага" вяртаецца ў Мінск.
У чацвер, 18-га снежня, у 12.00 Віктар Івашкевіч дасць прэсавую канферэнцыю ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (пл. Свабоды, 17, пакой 304). У той жа дзень ён плануе наведаць канцэртную залю "Мінск", дзе беларускія музыкі запрэзентуюць калядны праект "Святы вечар". 20-га снежня Віктар Івашкевіч возьме ўдзел у з'ездзе БНФ, а пры канцы месяца накіруецца ў Прагу, каб сустрэць новы год разам з сям'ёй. Пасля святаў ён прыступіць да выканання абавязкаў сакратара ўправы БНФ. Да журналісцкай працы В. Івашкевіч пакуль вяртацца не збіраецца: газета "Рабочы" зліквідаваная, а каб заснаваць новае выданне, патрэбны грошы. "Нават зарэгістраваныя газеты (да прыкладу, "День") не могуць аднавіць выхад. Мне ж планаваць нешта ў гэтым накірунку пакуль наогул немагчыма", - канстатаваў В. Івашкевіч у гутарцы з прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя жуналістаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international