«Справа прафсаюзаў»: следчая група павялічана да 8 чалавек

2018 2018-05-01T09:16:16+0300 2018-05-01T09:16:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fiadynich_g.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна"

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна"

Тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай “справе прафсаюзаў» завяршаецца 1 траўня. Меркавана, што 2 траўня следчыя прымуць рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання, што хутчэй за ўсё і надарыцца, паколькі групу следчых павялічылі з двух да васьмі чалавек.

Пра гэта фігуранты крымінальнай справы, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі РЭП Ігар Комлік даведаліся 27 красавіка, калі  знаёміліся са складам абноўленай следчай групы.

- 1 траўня мінае тэрмін папярэдняга расследавання крымінальнай справы. Падобна на тое, умацаванне следчай групы выклікана неабходнасцю вывучыць матэрыялы апытанняў звыш 500 членаў прафсаюза, праведзеных з пачатку года, - паведаміў сайту praca-by.info  Генадзь Фядыніч.

Лідэр прафсаюза лічыць «вельмі нікчэмнымі» шанцы на спыненне крымінальнай справы, на думку Генадзя Фядыніча, хутчэй за ўсё, тэрміны расследавання справы будуць прадоўжаны.

Акрамя таго, пасля 1 мая з'явяцца вынікі экспертызы кампутараў і флэшак, канфіскаваных у жніўні 2017 года падчас ператрусу ў прафсаюзе РЭП.

Раніцай 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у мінскім офісе прафсаюза РЭП, а таксама дома ў старшыні прафсаюза Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комлік.

Затым было абвешчана, што ў дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Ігар Комлік правёў за кратамі два месяцы, Генадзь Фядыніч знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Абодва лічаць сябе невінаватымі і выплачваць налічаныя ім падаткі не збіраюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства