Колькі каштуе літара ў слове “Дэкрыміналізацыя”?

2018 2018-04-26T09:32:58+0300 2018-04-26T10:37:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deckyninalizacija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада у Мінску 2 красавіка.

Пікет на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада у Мінску 2 красавіка.

Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў 25 красавіка адміністрацыйную справу актывіста кампаніі Legalize Belarus Стаса Шашка. Паводле пратакола правапарушэння, ён браў удзел у пікеце за дэкрыміналізацыю артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, які прайшоў на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада у Мінску 2 красавіка.

Шашка прызналі вінаватым у парушэнні часткі 3 арт. 23.34 КаАП РБ (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і пакаралі штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Гэта ўжо чацвёрты прысуд за ўдзел у пікеце “Дэкрыміналізацыя”.

На наступны дзень пасля акцыі супрацоўнікі міліцыі зладзілі затрыманне траіх удзельнікаў пікету: Алеся Таўстыкі, Вячаслава Касінерава і Пятра Маркелава.

3 красавіка Суд Маскоўскага раёна г. Мінска аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыку на 15 базавых велічыняў (367,75 рублёў) па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Працэсы над затрыманымі Вячаславам Касінеравым і Пятром Маркелавым адбыліся ў судзе Маскоўскага раёна 4 красавіка. Згодна з пастановай суда, іх аштрафавалі на 25 базавых велічынь кожнага.

Ноч да суда юнакі правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства