viasna on patreon

Вярхоўны суд лічыць законным караць некалькі разоў за адзін мірны сход

2018 2018-04-25T17:54:32+0300 2018-04-26T08:19:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vbr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Мікалайчык 3 ліпеня. Фота: "Новы Час"

Вольга Мікалайчык 3 ліпеня. Фота: "Новы Час"

Вярхоўны суд адказаў Вользе Мікалайчык па скаргам на пастановы судоў Партызанскага і Першамайскага раёнаў г. Мінска, якімі яе два разы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у адным мірным сходзе 3 ліпеня 2017 г.

Вольга Мікалайчык 3 ліпеня 2017 года прыкладна з 14:00 да 16:00 рухалася з бел-чырвона-белым сцягам у групе грамадзян па пр. Незалежнасці з пл. Кастрычніцкай да пл. Незалежнасці, а затым назад да пл. Перамогі.

Актывістка лічыць, што дзейнічаючы падобным чынам, яна ажыццяўляла сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы і права выказваць сваё меркаванне аб грамадска значных пытаннях. Яна рухалася пешшу ад пачатковай кропкі да канчатковай, абмяркоўваючы з сябрамі розныя пытанні. У яе намер уваходзіла скончыць мірны сход на пл. Перамогі, што яна і зрабіла разам з іншымі грамадзянамі.

Падчас руху да грамадзян ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не падыходзіў і не папярэджваў аб тым, што яны ўдзельнічаюць ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 26 ліпеня і 1 жніўня 2017 года, пастановамі судоў Партызанскага і Першамайскага раёнаў адпаведна яна была прыцягнута да адказнасці па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Але Суд Партызанскага раёна г. Мінска палічыў, што Вольга Мікалайчык удзельнічала на пл. Перамогі у 15:33 3 ліпеня ў несанкцыянаваным пікеце, а Суд Першамайскага раёна прызнаў, што актывістка ўдзельнічала менавіта ў мітынге на пл.Незалежнасці з 14:28 да 14:55.

pashkevich-mini

Юрыст ПЦ "Вясна" Алег Пашкевіч, каментуючы гэтую сітуацыю, адзначае:

“Па логіцы беларускіх судоў удзельнікаў аднаго несанкцыянаванага шэсця можна прыцягваць да адказнасці неабмежаваную колькасць разоў – за пікет падчас збору, за шэсця падчас руху і за мітынг, якім звычайна скончваюцца падобныя мерапрыемствы апошнім часам. Кожнае спыненне калонны таксама можна разглядаць як пікетаванне. З пункту гледжання міжнародных стандартаў такі падыход становіцца яшчэ больш абсурдным, бо чалавек мае права рэалізоўваць сваё права на свабоду мірных сходаў у тым фармаце, у якім пажадае, калі гэта не стварае рэальнай пагрозы інтарэсам дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства