З офіса АГП знялі бел-чырвона-белы сцяг і склалі пратакол

2018 2018-04-24T14:15:00+0300 2018-04-24T14:21:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sziag-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сцяг на балконе офіса АГП

Сцяг на балконе офіса АГП

У офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску 24 красавіка ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі на чале з супрацоўнікам Савецкага РУУС па прозвішчы Шкут і запатрабавалі зняць бел-чырвона-белы сцяг, які з 23 сакавіка быў вывешаны на балконе офіса. Як паведамляе прэс-служба АГП, сцяг лунаў на 17-м паверсе ў цэнтры горада - на вул. Веры Харужай.

На адмову ўпусціць міліцыю ў офіс яны заявілі, што забяруць усіх, хто знаходзіцца на дадзены момант у офісе ў РУУС.

Урэшце сцяг быў зняты, а па факце вывешвання на юрыдычную асобу - партыю АГП, быў складзены пратакол правапарушэння,  сцяг нібыта перашкаджаў жыхарам Мінска, якія і паскардзіліся ў міліцыю.

На развітанне праваахоўнікі паведамілі, што за вывешванне незарэгістраванай сімволікі будзе ўзбуджаная адміністрацыйная справа.

Пакуль беларускія сілавікі ганяюцца за кожным вывешаным гістарычным бел-чырвона-белым сцягам, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон вылучыў заканадаўчую ініцыятыву аб прызнанні гістарычнага сцяга Малдовы, які павінен быць узняты абавязковым парадкам ва ўсіх дзяржаўных установах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства