Праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму – 60!

2018 2018-04-21T10:42:08+0300 2018-04-21T10:49:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny_44.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны

Анатоль Паплаўны

Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Анатоль Паплаўны адзначае сёння сваё шасцідзесяцігоддзе.

Адна траціна гэтага немалога часу была аддадзена бескарысліваму служэнню высокай ідэі абароны правоў чалавека. За гэты час сотні гамяльцоў і жыхароў вобласці, чые правы былі парушаныя, звярталіся па дапамогу да Анатоля, і ў большасці выпадкаў, ён змог дапамагчы амаль кожнаму.

Годна прадстаўляючы “Вясну” ў сваім рэгіёне, Анатоль Паплаўны прымае актыўны ўдзел у многіх праваабарончых кампаніях і пачынаннях, адгукаецца на разнастайныя грамадскія ініцыятывы.

Калегі жадаюць яму і надалей быць актыўным і няўрымслівым у адстойванні правоў і свабод грамадзян, зычаць моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ладу ў сям’і, і проста добрага настрою.

Са святам, калега!


Пра жыццёвы і грамадскі шлях праваабаронцы Анатоля Паплаўнага - падрабязна ў нарысе “Людзі Вясны”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства