Столін, сустракай семінар “Правы чалавека “на пальцах”

2018 2018-04-20T16:15:08+0300 2018-04-20T16:43:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stolin_bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хто такія праваабаронцы і за каго яны “топяць”? Якія правы кожнай і кожнага з нас могуць парушацца? Адкуль яны ўвогуле ўзяліся? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?

Усё, што трэба ведаць кожнаму чалавеку пра human rights, ты зможаш даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" — 22 красавіка ў Століне.

Калі ты даўно хацеў/ла разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, і чакаў/ла зручнага моманту, каб на ўсё даведацца — вось ён!

Семінар працягласцю ў дзве гадзіны адбудзецца ў Століне 22 красавіка (нядзеля), пачатак у 16:00. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам і удзельніцам, якія запоўняць анкету да 20.04.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Бонус для ўдзельнікаў і ўдзельніц:

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжанае паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі аб правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: info@humanconstanta.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства