Далучайцеся да каманды назірання “ControlBY”!

2018 2018-04-18T12:58:44+0300 2018-04-19T16:13:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/khp-bnf-2018-03-24-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнікі ControlBY

Назіральнікі ControlBY

26 красавіка ў Мінску традыцыйна пройдзе Чарнобыльскі шлях. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца штогод і прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе.

Назіральніцы і назіральнікі кампаніі “ControlBY” чарговы раз правядуць маніторынг мірнага сходу і прапануюць рэкамендацыі арганізатарам і дзяржаўным органам па выніку аб’ектыўнага і незалежнага назірання. 

Вы актыўныя і смелыя? Хочаце пабачыць, як на практыцы рэалізуецца права на свабоду сходаў у нашай краіне? Гатовыя прыняць трэці нейтральны бок?

Прапануем Вам паназіраць за шэсцем разам з намі!

Каб далучыцца да каманды па назіранню, неабходна зрабіць тры простыя крокі:
1. Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе, прайсці яго першую і трэцюю часткі (дэдлайн – 23 сакавіка).
2. Напісаць па выніках прагляду на мэйл help@spring96.org.
3. Прыйсці на інструктаж 25 красавіка (серада) з 19:00 і на назіранне 26 красавіка ўвечары.

Чаму Ваш удзел – гэта важна?

Назіраньне за масавым мерапрыемтвам – адна з формаў грамадскага кантролю.  Калі вы ажыццяўляеце яго незалежна і аб’ектыўна фіксуеце дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства, то выступаеце як стрымліваючы фактар - сіла, якая кантралюе паводзіны праваахоўнікаў і тое, што адбываецца, увогуле.

Прыходзьце да нас, будзьце актыўнымі і атрымайце незабыўны праваабарончы досвед!


Якіх зменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах” чакаюць праваабаронцы, чытайце ў прававым лікбезе ад ПЦ "Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства