viasna on patreon

ААН разбярэцца, чаму ў Гомельскім рэгіёне забаранілі пікеты

2018 2018-04-13T15:29:11+0300 2018-04-13T15:39:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pakt_2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе сайт gomelspring.org, валанцёры Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Ала Раманчык і Наталля Шчукіна атрымалi паведамленне з Камітэта ААН па правах чалавека аб рэгістрацыі 3 красавіка іх сумеснай скаргі.

У міжнароднай інстанцыі актывісткі абскардзяць забарону ўладаў на правядзенне ў гомельскім рэгіёне серыі пікетаў у падтрымку цэласнасці і незалежнасці Беларусі. Масавыя мерапрыемствы актывісткі мелі намер правесці ў мінулым годзе ў Брагіне, Лоеве, Жлобіне і Мазыры, аднак мясцовыя ўлады не дазволілі ні адзін з заяўленых пікетаў. Раённыя суды і Гомельскі абласны суд не задаволілі скаргі на забарону мірных сходаў.

Актывісткі таксама лічаць, што рашэнні Брагінскага, Лоеўскага, Жлобінскага і Мазырскага райвыканкама, якія рэгулююць парадкі правядзення масавых мерапрыемстваў у райцэнтрах, парушаюць фундаментальныя правы грамадзян - на свабоду мірных сходаў і выказвання думак, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Леанід Судаленка. Фота: ПЦ

"Беларусь не выконвае міжнародныя абавязкі, паколькі нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах змяшчае двухсэнсоўныя і расплывістыя нормы, якія могуць трактавацца і тлумачацца па-рознаму. Таму ў скарзе ў КПЧ ААН мы просім усталяваць не толькі факт парушэння правоў грамадзян з боку дзяржавы, але і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці нацыянальнае заканадаўства аб мірных сходах у адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі", - пракаментаваў сітуацыю кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка.

Паводле яго словаў, гэта ўжо 268-я скарга, зарэгістраваная ў Камітэт ААН па правах чалавека супраць беларускага ўраду, 80 з якіх былі падрыхтаваныя і зарэгістраваныя Гомельскім Цэнтрам стратэгічных цяжбаў.

У мінулым годзе грамадскія актывісты з Гомеля Зінаіда Шуміліна і яшчэ 11 чалавек атрымалі адказ з Камітэта ААН па правах чалавека, які ўстанавіў, што правы 12 жыхароў Гомеля на свабоду мірных сходаў і на выказванне думак былі парушаныя дзяржавай. Згодна з рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека, беларускія ўлады павінны апублікаваць дадзенае рашэнне, прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і забяспечыць пацярпелым матэрыяльную кампенсацыю нанесенай шкоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства