Колькі каштуе хвіліна мірнага сходу ў Беларусі? Дапоўнена

2018 2018-04-04T16:07:00+0300 2018-04-05T10:20:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/30121916_1387448111360738_1401247617_o.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 2 красавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Акцыя 2 красавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Вечарам трэцяга красавіка Суд Маскоўскага раёна г. Мінска аштрафаваў актывіста Алеся Таўстыка на 15 базавых велічыняў (367,75 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яго затрымалі каля 14.00 ля пад’езда свайго дома і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна. Вечарам над ім адбыўся суд.

Суды над затрыманымі Вячаславам Касінеравым і Пятром Маркелавым адбыліся ў судзе Маскоўскага раёна 4 красавіка. Ноч яны правялі ў ізалятары.

Справы разглядаюць суддзі Таццяна Мотыль і Віктар Козак. Былі аб'яўлены перапынкі для азнакамлення са справай Пятром Маркелавым, і прыбыццём адваката Вячаслава Касінерава. 

Праваабаронцам стала вядома, што суд аштрафаваў актывістаў Пятра Маркелава і Вячаслава Касінерава на 25 базавых велічыняў кожнага (па 612,5 рублёў).

Такім чынам, агульная сума штрафаў за хвіліну правядзенння мірнага сходу на Плошчы Незалежнасці складае 65 базавых велічыняў, альбо 660 еўра.

2 красавіка на плошчы Незалежнасці адбыўся пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў. Актывісты прымеркавалі пікет да пачатку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў і накіравалі туды зварот, дзе нагадалі пра запатрабаванасць рэформы артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.

Пікет працягваўся некалькі хвілінаў, на працягу якіх актывісты зрабілі фотаздымак з картачкамі "Дэкрыміналізацыя 328" насупраць Дома ўрада, і разышліся. Падчас акцыі ніхто затрыманы не быў, усе затрыманні адбыліся на наступны дзень 3 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства