viasna on patreon

Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд Андрэю Бяляўскаму без зменаў

2018 2018-03-27T23:21:47+0300 2018-03-27T23:38:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiauski-sud-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. Фота - ПЦ "Вясна"

Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. Фота - ПЦ "Вясна"

27 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі былога фігуранта справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага. Ён скардзіўся на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які прысудзіў яго да аднаго года “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона. Па яго меркаванні, такое пакарання занадта жорсткае і неадэкватнае ўчынку, і таму яго неабходно было змягчыць.

У сваім выступе ў гарадскім суддзе адвакат Бяляўскага ізноў падкрэсліваў, што захоўванне аднаго патрона не можа несці ў сябе грамадскай небяспекі. Ён таксама нагадаў калегіі судзей пра два з паловай месяцы, якія Бяляўскі правёў за кратамі падчас следства па справах "Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" і "Аб незаконным узброеным фармаванні". Аднак апеляцыйная калегия судзей, у якой старшынстваваў суддзя Уладзімір Сцяпурка, пакінула ўсе довады адваката без увагі, а скаргу - без задавальнення.

Такім чынам, у хуткім часе прысуд у дачыненні да Бяляўскага ўступіць у сілу. Аднак Андрэй мае намер і далей абскарджваць жорсткае пакаранне. Ён плануе накіраваць наглядную скаргу на імя старшыні Мінскага гарадскога суда, а затым, калі будзе неабходна, у Вярхоўны суд Беларусі.

Нагадаем, Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - "Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках" і арт. 287 Крымінальнага кодэкса - “Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання”. Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы па арт. 293 КК. Падчас ператрусу адразу пасля затрымання ў яго быў знойдзены спраўны патрон.

Як толькі напрыканцы лістапада Следчы камітэт спыніў справу "Аб незаконным узброеным фармаванні", у адносінах Бяляўскага была заведзена новая справа – аб захоўванні боепрыпаса (ч.2 арт.295 КК РБ). 12 снежня Следчы камітэт прад’явіў маладому чалавеку абвінавачванне, а роўна праз месяц, 12 студзеня, у судзе Ленінскага раёна быў агучаны прысуд па гэтай справе. Суддзя Марына Запаснік прызнала Бяляўскага вінаватым па ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса («Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў”) і прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства