У Слуцку ўсё па-людску? Дапоўнена

2018 2018-03-25T18:26:18+0300 2018-03-26T10:50:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/53_big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Слуцк. Гарадскі Дом культуры

Слуцк. Гарадскі Дом культуры

У нядзелю, 25 сакавіка, у Слуцкім гарадскім Доме культуры прайшоў канцэрт «Свята незалежнасці» у гонар 100-гадовага юбілею заснавання БНР, паведамляе «Інфа-Кур'ер». Сабралася больш за 80 чалавек. Але свята было азмрочана шматлікімі затрыманнямі.

Напачатку  на выездзе з горада Слуцка  Віталя Амяльковіча і яшчэ аднаго актывіста Пятра Матанскага затрымалі, калі яны спрабавалі спыніць самаход, каб даехаць у Менск аўтаспынам. Іх адвязлі у Слуцкі РАУС.

Затым Алесь Лагвінец паведаміў, што ў Слуцку затрыманы актывіст Аляксандр Залатар. Ён затрыманы перад санкцыянаваным канцэртам, быў у машыне разам з апаратурай. 

Адразу пасля канцэрта пачаліся новыя затрыманні: вядома пра тое, што сярод затрыманых Алесь Лагвінец, Аліна Нагорная, Уладзімер Бараноўскі, арганізатар канцэрта Ілля Буткін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства