viasna on patreon

У Бабруйску затрымалі Таісію Кабанчук

2018 2018-03-24T20:17:33+0300 2018-03-24T20:23:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanchuktaisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка БХД Тасія Кабанчук

Актывістка БХД Тасія Кабанчук

У Бабруйску 24 сакавіка затрымалі каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Магілёўскай вобласці Таісію Кабанчук.

Як паведамляе ў Facebook журналістка Марына Маўчанава, каардынатара БХД некалькі невядомых у цывільным запіхалі ў машыну без апазнавальных знакаў і павезлі ва УУС, піша bchd.info.

Сама Таісія Карпаўна на тэлефанаванне не адказвае.

Таісія Кабанчук была адной з заяўніц акцыі да 100-годдзя БНР у Бабруйску на 24 сакавіка, але з прычыны таго, што ўлады перанеслі месца акцыі на ўскраек гораду і яе час на 25 сакавіка – калі будзе праходзіць акцыя ў Менску, адмовілася ад яе правядзення, бо збіралася браць удзел у акцыі ў сталіцы Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства