viasna on patreon

Бабруйск: Галіна Смірнова змешчана ў ІЧУ

2018 2018-03-24T12:51:06+0300 2018-03-24T13:00:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-smirnova-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Смірнова

Галіна Смірнова

У рэгіёнах працягваецца прэвентыўнае затрыманне актывістаў з мэтай недапушчэння іх удзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння БНР.

23 сакавіка каля апоўначы пры выхадзе з бабруйскага офіса АГП была затрыманая лідэр бабруйскай суполкі АГП і бабруйскага аддзялення прафсаюза РЭП Галіна Смірнова.

Па інфармацыі мясцовага актывіста Уладзіміра Лазарава, Смірнову ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрымання Бабруйска. Складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП.

Мяркуецца, што суд над актывісткай адбудзецца ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна (вул. Тухачэўскага, 5).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства