Пісьменнікі рашуча пратэстуюць супраць зняволення Уладзіміра Някляева

2018 2018-03-23T09:56:23+0300 2018-03-23T10:01:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niakliaeu-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

Сябры Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў пратэстуюць супраць зняволення і несправядлівых абвінавачванняў у дачыненні Уладзіміра Някляева.

У заяве, размешчанай на сайце пісьменніцкай арганізацыі паведамляецца, што "зняволенне Уладзіміра Някляева наўпрост суаднесена з правам яго як грамадзяніна на выказванне сваёй пазіцыі, а такім чынам гэты арышт парушае адно з асноўных правоў чалавека, замацаваных у Канстытуцыі, – права на свабоду слова".

"Рада ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Уладзіміра Някляева, неадкладна вызваліць яго з ізалятара, зняць несправядлівыя абвінавачанні, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян".

З адпаведнай заявай выступілі таксама сябры Рады Беларускага ПЭН-цэнтра:

“Разглядаючы чарговы арышт нашага калегі і Ганаровага старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзіміра Някляева як факт ціску за яго палітычныя перакананні, Беларускі ПЭН-цэнтр заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед, скасаваць прысуд у дачыненні да Уладзіміра Някляева, і звяртаецца да міжнароднай супольнасці з просьбай падтрымаць гэты заклік”, - гаворыцца ў заяве ПЭН-цэнтра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства