Актывісты - суду: “Забарона шэсцяў парушае права на мірны сход”

2018 2018-03-22T14:35:31+0300 2018-04-09T16:51:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab_shod_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Права на мірны сход. Фота: Новы час

Права на мірны сход. Фота: Новы час

Актывісты “Народнай грамады” накіравалі калектыўную скаргу ў Суд Маскоўскага раёна г. Мінска на рашэнне Мінгарвыканкама, якім улады забаранілі дэманстрацыю ў сталіцы на Дзень Волі.

Паводле заяўцы, актывісты прасілі дазволіць дэманстрацыю ад плошчы Якуба Коласа па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі, а затым па вуліцах Кісялёва і Багдановіча да Опернага тэатра.

Рашэннем ад 19 сакавiка 2018 г. Мінгарвыканкам адмовіў у заяўцы. Гэта стала вядома 20 сакавіка пасля наведвання выканкама заяўнікамі акцыі.

На думку актывістаў, рашэнне выканаўчага органа парушае іх права на мірны сход, а таксама права на распаўсюд інфармацыі, гарантаванае Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, актывіст аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Сяргей Спарыш і іншыя актывісты арганізацыі І. Краўчанка, В. Троцкі 07 сакавіка 2018 г. падалі заяўку ў Мінгарвыканкам аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынгу і дэманстрацыі) ў г. Мінску 25 сакавіка. Але выканкам палічыў у цэлым немэтазгодным правядзенне шэсцяў на Дзень Волі ў Мінску і адмовіў па ўсім заяўленым заяўкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства