Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2018 2018-03-20T11:23:24+0300 2018-03-20T11:29:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Хроніка”: Гомельскага актывіста Барыса Анікеева падазраюць у абразе прэзідэнта; Пасля чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце міліцыянты паспрабавлі затрымаць актывіста Аляксандра Кабанава; Чатыры Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” дамагаюцца кампенсацыі маральнай шкоды за ўтрыманне пад вартай.

“Падзея”: Працягваецца ціск на актывістаў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Нядаўна чацвёра яго актывістаў былі затрыманыя на мяжы: Андрэй і Яўгенія Стрыжак – 13 сакавіка, Зінаіда Міхнюк і Ганна Дусь – 7 сакавіка. Яны распавядаюць падрабязнасці затрыманняў, а кіраўнік арганізацыі Генадзь Фядыніч дзеліцца сваім меркаваннем наконт новай хвалі ціску на незалежны прафсаюз.

“Каментар”: Напрыканцы 2017 года ў Беларусі пачалі набіраць абароты два экалагічныя канфлікты. У Брэсце і Светлагорску мясцовае насельніцтва пачало актыўна выступаць супраць акумулятарнага завода і завода беленай цэлюлозы адпаведна. Прычына - небяспека, якую ўтойваюць у сябе іх выкіды ў паветра. Неабыякавыя людзі дамагаюцца сустрэч з уладамі, збіраюць подпісы, выходзяць на мітынгі, масава падтрымліваюць журналістаў і блогераў, якіх судзяць за распаўсюд інфармацыі пра акцыі пратэсту. Праваабаронцы Алена Маслюкова са Светлагорска і Уладзімір Вялічкін з Брэста распавядаюць пра бягучую сітуацыю вакол будаўніцтва гэтых заводаў, а таксама пра тое, як мясцовыя жыхары, далёкія ад палітыкі, прыходзяць да асэнсавання сваіх правоў.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні музычнага гурта PAWA.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства