viasna on patreon

Лекцыя-дыскусія "Навошта нам расізм?"

2018 2018-03-16T22:26:00+0300 2018-03-16T16:21:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lekcyia_yurova_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх на дзіўную гутарку-экспромт «Навошта нам расізм?».

19 сакавіка сацыяльны філосаф, міжнародны праваабаронца, навуковы кіраўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў Андрэй Юраў разам з вамі паразважаюць на тэмы

- Расізм — гэта кавалачак фашызму, або фашызм — прыватны выпадак расізму?

- Расізм, папулізм, гібрыдны аўтарытарызм і іншыя «радасці».

- Невыносныя складанасці гуманізму і чароўная прастата фундаменталізму.

Пытанні і меркаванні вітаюцца. Уваход вольны.

Калі: 19 сакавіка (панядзелак) у 19:00

Дзе: .PUNKT (вул.Кастрычніцкая, 23а, 2й паверх).

Поўны анонс мерапрыемстваў Тыдня -  Vkontakte і Facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства