Беларусы ўдзельнічаюць у міратворчай дзейнасьці. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” у складзе місіі па ўрэгуляваньні і прадухіленьні канфліктаў праводзіць маніторынг у Прыднястроўі, Букавіне, Гагаўзіі.

2003 2003-12-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рамках міратворчай місіі па ўрэгуляваньні і прадухіленьні канфліктаў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў складзе міжнароднай групы па маніторынгу 12-14 сьнежня знаходзіўся ў Букавіне – регіёне Украіны з сталіцай Чарнаўцы, дзе пражываюць значныя групы нацыянальных меншасьцяў румынаў і малдаванаў. Гэтыя нацыянальныя меншасьці складаюць 20 адсоткаў ад агульнай колькасьці насельніцтва рэгіёну. Падчас прыбываньня ў Чарнаўцах адбыліся сустрэчы з лідэрамі румынскай і малдаванскай меншасьцяў, з прадстаўнікамі ўкраінскіх нацыянальных няўрадавых арганізацыяў, а таксама з прадстаўнікамі абласных уладаў.

Пры наяўнасьці пэўных праблемаў у жыцьці малдаванскай і румынскай грамадаў на Букавіне былі адзначаныя сурьёзныя магчымасьці для захаваньня іх нацыянальнай ідэнтычнасьці. Дастаткова адзначыць тое, што на румынскай мове працуюць 82 сярэднія школы, 4 з якіх у Чарнаўцах, а таксама некалькі школаў з украінскай і румынскай мовамі навучаньня, а румынскае культурнае таварыства мае ў цэнтры Чарнаўцоў 4-павярховы будынак, перададзены ім ва ўласнасьць.

15 сьнежня маніторынгавая група працавала ў Прыднястроў’і, 16 – будзе працаваць у Гагаўзіі, аўтаномнай рэспубліцы ў складзе Малдовы, а 17 сьнежня адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў і прадстаўнікамі ўлады ў Кішынёве.

Па выніках місіі справаздача маніторынгавай групы будзе прадстаўленая ў адпаведныя камітэты ААН, а таксама ўрадам Украіны і Малдовы, уладным структурам Прыднястроў’я і Гагаўзіі, а таксама адпаведным камісіям Еўрапейскага Саюзу, АБСЕ ды іншым міжнародным структурам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international