У Магілёве забаранілі пікет прафсаюза РЭП у Дзень Канстытуцыі

2018 2018-03-14T11:01:18+0300 2018-03-14T11:08:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harvykankam-768x512.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Mahiliou. Фота: Магілёўская "Вясна"

Mahiliou. Фота: Магілёўская "Вясна"

Магілёўскія праваабаронцы паведамляюць, што Гарвыканкам адмовіўся задаволіць заяўку мясцовых сябраў прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці на пікет у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. Па словах прававога інспектара арганізацыі Аляксея Яўгенава, улады запатрабавалі спачатку прадаставіць аплочаныя дамовы на паслугі «хуткай дапамогі» і камунальнікаў. Хоць заяўнік даў абавязацельства на аплату паслуг адразу ж, як толькі будзе адобрана заяўка.

Акрамя таго,паведамілі, што няясна, адкуль будзе адбывацца фінансаванне мерапрыемства, – распавёў Аляксей Яўгенаў.

На яго думку, улады адмаўляюць у правядзенні мірных акцый пад любой падставай:

Яны ў сваіх адказах заўсёды пішуць, што захочуць.У Мінску не далі пікет па адной прычыне правесці, у нас – па іншай, але відавочна, што ўсё гэта надуманыя довады, – лічыць сябра РЭП.

Правядзенне пікету планавалася ў дазволеным уладамі месцы – на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. Удзельнікі мірнага сходу хацелі праявіць салідарнасць з Беларускім прафсаюзам работнікаў радыё-электроннай прамысловасці, запатрабаваць спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы РЭП і спыніць крымінальны пераслед лідэраў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства