Да Ігара Гершанкова не даходзяць лісты маці: а кожны з іх можа быць апошнім

2018 2018-03-13T10:06:18+0300 2018-03-13T10:11:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valadarka-sputnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: sputnik.by

СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: sputnik.by

Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова Людміла Адамаўна паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.

Кожны асуджаны да смяротнага пакарання згодна з п. 3 ч. 2 арт. 174 УВК Рэспублікі Беларусь мае права атрымліваць і адпраўляць лісты без абмежаванняў. Праваабаронцам стала вядома, што да Ігара Гершанкова, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА № 1 г. Мінска, не даходзяць лісты ад яго маці.

Людміла Адамаўна вельмі занепакоена тым, што да Ігара Гершанкова не прапускаюць усе яе лісты. Гэта адзіная магчымасць падтрымаць яе сына. Кожны наступны ліст важней папярэдняга, бо менавіта ён можа стаць апошнім.

Да сына ў СІЗА не даходзяць усе мае лісты. Ігар атрымлівае іх праз адно. Каб выявіць, якія ён атрымлівае, мы дамовіліся паведамляць у лістах дату ўсіх дасланых і атрыманых лістоў. Я нават завяла сшытак, дзе гэта ўсё адзначаю. Што тычыцца лістоў Ігара, то па маіх падліках да мяне не даўшоў толькі адзін, - расказвае Людміла Гершанкова.

Смяротныя пакаранні прыносяць жорсткія пакуты, у першую чаргу, сваякам асуджанных. Кожны падобны абрыў кантакту паміж асуджанным да смяротнага пакарання і знешнім светам можа азначаць прывядзенне прысуду ў выкананне, то бок расстрэл.

Людміла Гершанкова распавядае, што яна ўжо адправіла скаргу начальніку СІЗА № 1 г. Мінска, але адказ пакуль не атрымала.  Усе лісты яна адпраўляе заказным лістом, таму на кожны адпраўлены маецца квітанцыя.

Маці Ігара Гершанкова пры гэтым падкрэслівае, што паводле словаў асуджаннага, умовы ўтрымання ў СІЗА № 1 лепш, чым у магілёўскай турме.

У лютым  Ігар Гершанкоў ужо сутыкаўся з падобнай праблемай. Тады не выпусцілі за межы ізалятара яго скаргу аб катаваннях і парушэннях з боку прадстаўнікоў магілёўскай турмы, ІЧУ і Кастрычніцкага РАУС падчас следства.

Нагадаем, у ліпені 2017 года калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда па справе так званых «чорных рыэлтараў» прысудзіла Ігара Гершанкова да вышэйшай меры — смяротнаму пакаранню.

У нядаўняй заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч было агучана, што Еўрасаюз чакае ад Беларусі неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства