Пракуратура Мінска адправіла справу па збіццю юрыста "Вясны" на дадатковую праверку

2018 2018-03-02T16:41:20+0300 2018-03-02T16:56:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alexej_lojka_1500.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Мінска, якая адмяніла пастанову Першамайскага раённага Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця 25 сакавіка 2017 года.

"Па прычыне непаўнаты праведзенай праверкі пастанова старшага следчага РАСК А. Рабцава 26 лютага пракуратурай горада Мінска адменена, матэрыялы накіраваныя начальніку Першамайскага РАСК для арганізацыі дадатковай праверкі", - пазначана ў лісце за подпісам начальніка аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску А. Кандарэвіча. 

Цікава, што раней Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска, куды звяртаўся Аляксей Лойка са скаргай, палічыла адмову раённага Следчага камітэта законнай і абгрунтаванай. 

Нагадаем, 25 сакавіка ў 12 гадзін у офісе, дзе працуе грамадская прыёмная ПЦ "Вясна", распачаўся інструктаж назіральнікаў, якія збіраліся ажыццяўляць маніторынг акцыі з нагоды Дня Волі. Папрысутнічаць на інструктажы таксама прыйшлі замежныя праваабаронцы і журналісты. Каля 13 гадзін у офіс брутальна ўварваліся АМАПаўцы, людзей паклалі тварам у пол, загадалі ўсім ляжаць, пачалі вобшук.

У выніку каля 60 чалавек было затрымана і дастаўлена ў Першамайскі РУУС, юрыст ПЦ “Вясна” Аляксей Лойка быў дастаўлены з РУУСа ў шпіталь, паколькі быў збіты амапаўцамі падчас уварвання ў офіс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства