Абвешчаны конкурс на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў

2018 2018-03-01T13:53:29+0300 2018-03-01T13:58:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/human-r-konkurs-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Илюстрацыя: socnews.by

Илюстрацыя: socnews.by

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава абвяшчае конкурс на падтрымку праектаў, накіраваных на абарону і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Конкурс ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 31 мая 2018 года.

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі дзейнасці, накіраванай на заахвочванне і ўмацаванне актыўных і арыентаваных на змены падыходаў да правоў чалавека і дэмакратычных працэсаў сярод праваабарончых і дэмакратычных суб'ектаў у Беларусі (каб яны маглі ўзяць на сябе вядучую ролю ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі).

У рамках конкурса будуць падтрыманыя праекты па трох катэгорыях:

Катэгорыя 1: Малыя гранты на праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра);

Катэгорыя 2: Гранты на буйнейшыя і/або супольныя праекты па абароне і прасоўванні правоў чалавека і развіцці дэмакратыі (памер гранта складае ад 10 001 да 80 000 эўра для праектаў тэрмінам, большым за год; да 50 000 еўра для праектаў працягласцю ў адзін год; абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %);

Катэгорыя 3: Гранты на даследванні ў грамадскай сферы (памер гранта складае ад 3 000 да 10 000 эўра, абавязкова наяўнасць сафінансавання ў памеры 5 %).

Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

актуальнасць прапанаванага праекта для бягучай сітуацыі з правамі чалавека;

адпавяданне праекта агульнай мэце конкурса;

наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты праекта;

адпавяданне дзейнасці заяўленым мэтам;

устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;

рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;

наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5% ад бюджэту (для праектаў катэгорыяў 2 і 3).

Больш дэталёвая інфармацыя пра ўмовы конкурсу, формы заяўкі і бюджэта -- у дададзеных файлах: дэталёвыя ўмовы конкурсузаяўкуформу бюджэту. Па ўсіх пытаннях, датычных конкурса, звяртайцеся па адрасе grants.belarus@humanrightshouse.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства