Андрэй Бяляўскі абскарджвае прысуд за захоўванне аднаго патрона

2018 2018-02-28T13:30:39+0300 2018-02-28T13:53:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiauski-sud-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. Фота - ПЦ "Вясна"

Андрэй Бяляўскі каля будынку суда 11 студзеня 2018 года. Фота - ПЦ "Вясна"

Былы фігурант справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Андрэй Бяляўскі падаў апеляцыйную скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго адным годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.

Бяляўскі і яго адвакат лічаць, што год абмежавання волі, хоць і без накіравання ў папраўчую ўстанову, пры прызнанні віны і пры раскаянні, якія мусяць змягчыць віну, - гэта вельмі жорсткае і неадэкватнае ўчынку пакаранне.

Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 27 сакавіка.

Нагадаем, Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка і абвінавачаны па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - "Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках" і арт. 287 Крымінальнага кодэкса - “Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання”. Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе 2 чэрвеня са спыненнем справы па арт. 293 КК. Падчас ператрусу адразу пасля затрымання ў яго быў знойдзены спраўны патрон.

Як толькі напрыканцы лістапада Следчы камітэт спыніў справу "Аб незаконным узброеным фармаванні", у адносінах Бяляўскага была заведзена новая справа – аб захоўванні боепрыпаса (ч.2 арт.295 КК РБ). 12 снежня Следчы камітэт прад’явіў маладому чалавеку абвінавачванне, а роўна праз месяц, 12 студзеня, у судзе Ленінскага раёна быў агучаны прысуд па гэтай справе. Суддзя Марына Запаснік прызнала Бяляўскага вінаватым па ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса («Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў”) і прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Менавіта такое пакаранне запрасіў напярэдадні пракурор Аляксей Кісляк. Адвакат, у сваю чаргу, настойваў на тым, што захоўванне патрона не можа насіць вялікай грамадскай небяспекі, і прасіў прымяніць больш мяккае пакаранне праз ужыванне арт. 70 Крымінальнага кодэксу, то бок прызначыць пакаранне, якое ніжэй за мінімальнае (напрыклад, штраф).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства