Суды над берасцейскімі блогерамі Пятрухіным і Кабанавым перанесены на сераду Фота Дапоўнена

2018 2018-02-26T13:47:00+0300 2018-02-26T15:48:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piatruhin-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе 26 лютага 2018 года. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Сяргей Пятрухін у судзе 26 лютага 2018 года. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Адміністратыўныя справы затрыманых 23 лютага блогераў разглядае суд Ленінскага раёна Берасця. Каля суду блогераў чакаюць мясцовыя актывісты і праваабаронцы. Суддзя -  Аляксандр Семянчук. Суд пачнецца ў 14-15.

Уладзімір Вялічкін паведамляе з суда: У суд прывялі пад канвоем Пятрухіна: "Нас скралі", - паспеў сказаць ён, калі яго вялі па калідоры. Частка людзей засталася на калідоры чакаць Аляксандра Кабанава.

Пятрухін заявіў хадайніцтва аб далучэнні да справы адваката. Суддзя Дзмітрый Шурын задаволіў хадайніцтва. Даецца час на азнаямленне з матэрыяламі справы. Пятрухіну дазволілі перадаць гарбату. Пратакол правапарушэння складзены па ч.3 арт 23.34 КаАП. Суддзя прымае рашэнне аб пераносе судовага паседжання на сераду, 28 лютага. Пачатак у 10-30

У судзе над Аляксандрам Кабанавым суддзя Семянчук забараніў весці аўдые і відэа запісы, парушальнікі будуць выдаленыя з магчымым пакараннем. Ён хадайнічае аб азнаямленні з матэрыяламі справы і магчымасцю заключыць дамову з адвакатам. У судзе абвешчаны перапынак да 28 лютага. Суд працягнецца ў 9-30.  

 Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

***       

Напярэдадні экалагічнай акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці 23 лютага былі затрыманыя папулярныя блогеры: жыхар Берасця Сяргей Пятрухін і жыхар Бярозы Аляксандр Кабанаў.

Пра іх затрыманне ў сацыяльных сетках паведаміў у выходныя  праваабаронца “Вясны”  Уладзімір Вялічкін.

Каб сарваць акцыю супраць акумулятарнага завода, блогераў Пятрухіна і Кабанава прэвентыўна затрымалі. Іх закрылі ў пятніцу, яны ў Паўночным гарадку. На тэрыторыю райаддзела старонніх не пускаюць, тых, хто пытаецца пра Пятрухіна з Кабанавым, прабіваюць на сваякоўства і не пускаюць. Суд у панядзелак, час невядомы, за што таксама невядома. Блогер Гарбуноў таксама не адгукаецца, мо хто ведае, дзе ён?

Vladimir Wialiczkin

 Пазней выявілася, што блогера Дзмітрыя Гарбунова не затрымлівалі.

Па інфармацыі мясцовых актывістаў, да суда Пятрухін і Кабанаў былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага раёна Берасця.

 Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Нагадаем, 22 лютага блогеры атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, якія падпісалі адпаведна пракурор Брэста Іван Чайчыц і пракурор Бярозаўскага раёна Аляксандр Круцько.

Мясцовыя ўлады такім чынам адрэагавалі на іх заявы аб гатоўнасці выйсці на гарадскую плошчу, калі пад Брэстам не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода. 

Вядома таксама , што суд над Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым варта чакаць у панядзелак, 26 лютага. Адміністратыўныя справы разглядае суд Ленінскага раёна Берасця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства