Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

2018 2018-02-17T18:49:19+0300 2018-02-17T19:37:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ

1. У параўнанні з мінулымі выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў, падчас сёлетніх выбараў выдзелена значна больш месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай перадвыбарчай агітацыі, сустрэч з выбаршчыкамі і размяшчэння агітацыйных матэрыялаў. Гэтыя месцы з’яўляюцца больш зручнымі. Пры прыняцці рашэнняў аб месцах агітацыі ўлады часцей кіраваліся прынцыпам “дазволена ўсё, што не забаронена”. 

2. Значна больш кандыдатаў у параўнанні з мінулымі выбарамі падалі апавяшчэнні аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у спрошчаным парадку. Адпаведна, павялічылася колькасць заяўленых перадвыбарчых пікетаў. Традыцыйна больш актыўна агітацыйныя перадвыбарчыя пікеты заяўлялі ў Мінску: у сярэднім 1 кандыдат заявіў каля 70 масавых мерапрыемстваў. 

3. У параўнанні з мінулымі выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў, падчас сёлетняй выбарчай кампаніі кандыдаты ў дэпутаты больш актыўна выкарыстоўвалі магчымасць стварэння выбарчага фонда для фінансавання выдаткаў па перадвыбарчай агітацыі. Тым не менш, доля кандыдатаў, якія стварылі выбарчыя фонды, застаецца невысокай (10,4%).  

4. Толькі 35% назіральнікаў у рэгіёнах паведамілі, што мясцовыя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ надрукавалі праграмы ўсіх кандыдатаў. У большасці дзяржаўных СМІ пераважалі матэрыялы пра кандыдатаў ад улады (дзеючых дэпутатаў, чыноўнікаў ці дырэктараў прадпрыемстваў) і практычна адсутнічала інфармацыі пра кандыдатаў ад апазіцыі. Назіральнікі паведамляюць пра адсутнасць партыйных улётак ці іншых альтэрнатыўных матэрыялаў. Ёсць факты рэдакцыі ці адвольнага змянення зместу агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў ад апазіцыі, распаўсюджвання непраўдзівых ці няпоўных звестак.

5. Выбарчыя камісіі ў рэгіёнах пераважна не інфармавалі грамадскасць аб часе і месцы правядзення сустрэч з выбарчшыкамі. 

6. 30% назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў рэгіёнах паведамілі, што кандыдаты былі пазбаўленыя роўных умоў, не маглі сустракацца з выбаршчыкамі ў вылучаных памяшканнях.

7. Як і падчас мінулых выбарчых кампаній, на карысць праўладных кандыдатаў актыўна выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Агітацыйная кампанія праўладных кандыдатаў вялася пераважна ў форме сустрэч з выбаршчыкамі ў актавых залах прадпрыемстваў. Удзел выбаршчыкаў у такіх сустрэчах забяспечваўся адміністрацыяй.

8. Адміністрацыйны рэсурс актыўна выкарыстоўвалі і дзеючыя дэпутаты, беручы ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах. Гэтым ствараліся няроўныя ўмовы для кандыдатаў. Такая практыка апраўдваецца з боку раённых выбарчых камісій тым, што дэпутаты займаюцца сваімі непасрэднымі абавязкамі.

9. Не заўважана сур’езных перашкод для перадвыбарчых пікетаў, аднак сустракаліся элементы ціску на пікеты апазіцыйных дзеячоў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства