Баранавічы: тыдзень бацькоўскіх сходаў дзіўным чынам супаў з выбарчым тыднем

2018 2018-02-14T15:48:22+0300 2018-02-15T15:15:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sm_full.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
СШ №21

СШ №21

У сярэдняй школе №21 Баранавічаў у першы дзень датэрміновага галасавання адзначана вельмі высокая яўка выбаршчыкаў. І гэта наўпрост звязана з правядзеннем у той дзень бацькоўскага сходу.

СШ №21 па сваіх памерах даволі вялікая, і таму там размешчаны адразу два выбарчыя ўчасткі - №43 і №49. Па дадзеных назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяргея Гоўшы, 13 лютага на ўчастку № 43 прагаласавала 93 выбаршчыкі (па спісу іх 2754), а на выбарчым участку № 49 прагаласавала аж 107 (па спісу іх каля 1750). 

З чым звязаны такія высокія лічбы для першага дня датэрміновага галасавання? Па-першае, па словах назіральніка, масава галасавалі настаўнікі гэтай школы. Па-другое, у актавай зале, што знаходзіцца побач з выбарчымі ўчасткамі, у той дзень праводзіўся бацькоўскі сход для бацькоў вучняў трэціх і чацвёртых класаў. І бацькі, якія прыйшлі на сход, заадно і масава зайшлі на выбарчыя ўчасткі. 

Сяргей Гоўша адзначае, што сходы бацькоў вучняў іншых класаў распланаваныя на ўвесь гэты выбарчы тыдзень.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства