“Права выбару-2018”: на некаторых участках яўка завышаная больш чым у 10 разоў

2018 2018-02-14T14:56:38+0300 2018-02-14T15:01:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prava-vybary-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лагатып кампаніі "Права выбару".

Лагатып кампаніі "Права выбару".

Найбольшае разыходжанне ў яўцы выбаршчыкаў пасля першага дня датэрміновага галасавання 13 лютага было зафіксавана ў Мінску на ўчастку №27 Карбышаўскай выбарчай акругі №50. Там па звестках назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2018” прагаласавала ўсяго 9 чалавек, аднак па пратаколу аб датэрміновым галасаванні, складзеным выбарчай камісіяй – 123. Звесткі адрозніваюцца амаль у 14 разоў. На ўчастку №28 гэтай жа акругі па звестках назіральнікаў прагаласавала 17 чалавек, а афіцыйнай інфармацыі – 58. Звесткі адрозніваюцца больш чым у 3 разы.

Па інфармацыі прэс-службы кампаніі “Права выбару-2018”, у Акадэмічнай выбарчай акрузе №48 г. Мінска ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 688 чалавек, аднак па афіцыйных звестках – 861. 

Падобная сітуацыя зафіксаваная і ў некаторых рэгіёнах. Так, па Мастоўскай раённай выбарчай акрузе №7 па звестках назіральнікаў у першы дзень галасавання прагаласавала 23 чалавекі, а па афіцыйных звестках – 63.

13 лютага кампанія “Права выбару-2018” прыступіла да назірання за ходам галасавання на 154 выбарчых участках. Агулам у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчых участках працавала 308 назіральнікаў. Імі было пададзена ва ўчастковыя камісіі 144 прапановы аб правядзенні адкрытага і галоснага падліку галасоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства