У Рэчыцы па некалькі назіральнікаў ад БРСМ на выбарчым ўчастку

2018 2018-02-14T13:38:42+0300 2018-02-14T16:17:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час рэгістрацыі назіральнікам па выбарах у Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання на выбарчым участку №6 праваабаронца Валер Пуціцкі звярнуў увагу на вялікую колькасць назіральнікаў ад РГА “БРСМ” на ўчастку. У журнале для рэгістрацыі ён налічыў чатырох прадстаўнікоў гэтай праўладнай арганізацыі, што недапушчальна.

Назіральнік звярнуўся па тлумачэнні да старшыні камісіі Алы Грыб, якая адказала, што "нам гэтыя звесткі падалі з адзела па ідэалогіі райвыканкама, мы ўсіх іх так і запісалі."

І сапраўды, усе пададзеныя асобы запісаны адной датай 10 лютага 2018 года.

Валер Пуціцкі робіць высновы, што мясцовыя выбары арганізуе выканкам, а “назіранне” - супрацоўнікі аддзела ідэалогіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства