Слонім: студэнты-выбаршчыкі “праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю”

2018 2018-02-14T13:22:49+0300 2018-02-14T16:05:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim_zagon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме у першы дзень датэрміновага галасавання на адным з участкаў назіральнікамі зафіксаваная занадта высокая яўка выбаршчыкаў. 

Фота з сайту газеты
Фота з сайту газеты "Слонімскі веснік"

На ўчастку №3 па Камсамольскай акрузе, які размешчаны ў сярэдняй школе №2, згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні, у гэты дзень прагаласавала ажно 162 чалавекі. Амаль ўсе яны з’яўляюцца студэнтамі медыцынскага каледжа.

Як сведчаць назіральнікі, студэнты прыходзілі арганізаванымі групамі. Цікава, што на сайце слонімскай раённай газеты “Слонімскі веснік” у той жа дзень з’явіўся артыкул, які распавядае, як навучэнцы каледжа “праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю” у першы дзень датэрміновага галасавання.   

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства