Мінск: На датэрміновым галасаванні старыя метады – загон студэнтаў

2018 2018-02-14T11:04:54+0300 2018-02-14T11:15:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-minsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Датэрміновае галасаванне. Фота агенцтва «Минск-Новости».

Датэрміновае галасаванне. Фота агенцтва «Минск-Новости».

Назіральнікі вызначылі "рэкардсмена" па арганізацыі датэрміновага галасавання сярод выбарчых участкаў Мінска, якія знаходзяцца ў навучальных установах, або інтэрнатах каледжаў і ВНУ за першы дзень, 13 лютага.

Згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні па выбарах дэпутатаў Мінскага гарсавета, складзенага 13 лютага участковай выбарчай камісіяй участка для галасавання №36, якая размяшчаецца ў інтэрнаце №1 Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, тут прагаласавалі 123 студэнты.

Цікава, што значная большасць студэнтаў не ведае, што рабіць з бюлетнем. Нехта выходзіць з кабінкі і нясе запоўнены бюлетень назад, сябру камісіі які яму яго выдаваў, а нехто увогуле адразу нясе бюлютэнь апускаць у скрыню, нават не запоўніўшы.

У лідэрах таксама і беларускамоўная гімназія №23 г Мінска. Назіральнік Сяргей Шаўцоў паведамляе аб тым, што ў другой палове дня 13 лютага на выбарчы ўчастак №71, размешчаны ў памяшканні сталічнай гімназіі №23 па праспекце Незаалежнасці, пачалі актыўны прыходзіць маладыя людзі 18-19 год вялікімі групамі. Па стане на 17-30 прагаласавала такім чынам каля 100 чалавек. Падобна, што студэнтаў пачалі заганяць на датэрміновае галасаванне.

У Мінскім радыётэхнічным каледжы  на ўчастку для галасавання №39 за першыя дзве гадзіны датэрміновага галасавання 13 лютага свой выбар зрабілі каля двух дзесяткаў студэнтаў, - паведамляюць naviny.by 

 Галасаванне ў Мінскім радыётэхнічным каледжы. Фота: belapan.by

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына вельмі спадзяецца, што датэрмінова прагаласуе 30% выбаршчыкаў. Калі выкарыстоўваць, такі метад, як масавы загон на датэрміновае галасаванне, яе прадсказанне можа спраўдзіцца.

У сувязі з пачаткам датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, праваабаронцы нагадваюць, што адміністрацыі навучальных установаў, прадпрыемстваў не надзеленыя функцыямі па арганізацыі выбарчага працэсу. Удзел у выбарах – выключнае права выбаршчыка, і ніхто не мае права кантраляваць – дзе, калі і як ён будзе галасаваць.

“Праваабаронцы за сабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства