У Мінскім хоспісе прагаласуюць за паўдня і дадуць справаздачу начальству?

2018 2018-02-13T12:43:26+0300 2018-02-14T08:13:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-hospis-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота ілюстратыўнае, minsknews.by

Фота ілюстратыўнае, minsknews.by

Факт выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу и прымусу да галасавання зафіксаваў 13 лютага на тэрыторыі Трактаразаводскай выбарчай акругі №57 актывіст Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

“Прыходзіць на выбарчы участак жанчына з хоспісу (Партызанскі раён Мінска), што знаходзіцца на выбарчай акрузе і пакідае заяўку, каб прыйшлі да хоспіса са скрынямі. Быццам бы ўсё добра, нічога не парушаюць, а пасля кажа: дык, калі вы дакладна прыйдзеце, бо мне ж трэба перад камітэтам аховы здароўя адсправаздачыцца да 12 гадзін дня, што ўсе прагаласавалі. У мяне два пытанні: які д… увогуле просіць адсправаздачыцца за галасаванне ў хоспісе!? І з якога часу камітэт аховы здароўя займаецца выбарамі?” – задаецца пытаннямі Лукашэвіч у сацыяльных сетках

Юрась Лукашэвіч з’яўляецца кароткатэрміновым назіральнікам на адным з участкаў (выбарчы ўчастак №28) для галасавання Трактаразаводской выбарчай акругі №57. Ён таксама піша аб тым, што за 1-ю гадзіну датэрміновага галасавання ўчастак наведалі 5 чалавек.

Згодна з выбарчым заканадаўствам,  галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка дазволена толькі непасрэдна ў дзень выбараў. Пры датэрміновым галасаванні, бюлютэнь запаўняецца толькі ў памяшканні ўчастковай камісіі і апускаецца ў асобную апячатаную скрыню для галасавання выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства