viasna on patreon

Жабінка: працяг суда над Анатолем Лябедзькам - 23 лютага Дапоўнена

2018 2018-02-12T11:54:00+0300 2018-02-12T16:15:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabedzka-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька. Фота: Фота Алесь Мех.

Анатоль Лябедзька. Фота: Фота Алесь Мех.

Сёння ў Жабінцы праходзіў суд над лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і кіраванні аштамабілем без належных дакументаў (пратэрмінаванае пасведчанне кіроўцы).

Анатоля Лябедзьку з Кобрына прывезлі ў суд Жабінкаўскага раёна. Ен паспеў даць інтэрвію перад будынкам суда шматлікім журналістам. Аднак потым пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль і палітыка ізноў павезлі ў РАУС, патлумачыўшы тым, што трэба перапісваць пратаколы. Магчыма, суд пачнецца толькі ў 14 гадзін.

Суд над Анатолем Лябедзька пачаўся не зусім звычайна: суддзя Віктар Новік дазволіў весці відэаздымку тэлеканалу БТ. Гэтым скарысталіся і блогеры, якія вядуць стрым з судовага паседжання.

Сведкам у адміністрацыйным працэсе будзе выступаць інспектар ДПС, старэйшы лейтэнант Уладзімір Саўчук.

Анатоль Лябедзька заявіў хадайніцтва для заключэння дамовы з адвакатам і  аб прадастаўленні яму часу на азнаямленне з матэрыяламі справы. Хадайніцтва задаволенае. Працэс працягнецца 23 лютага ў 10-30.

Грамадзкі актывіст з Кобрына Алесь Мех у выходныя намагаўся перадаць перадачу затрыманаму да суда ў Кобрынскім ізалятары часовага ўтрымання лідару АГП Анатолю Лябедзьку. Аднак на дзьвярах ІЧУ была вывешаная абвестка: "У выходныя і святочныя дні перадачы забаронены".

“Мабыць - чарговы "ноўхаў" мясцовых міліцыянтаў”, - каментуе сітуацыю праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Нагадаем, лідэр АГП Анатоль Лябедзька быў затрыманы вечарам 9 лютага

Па інфармацыі прэс-службы АГП, аўтамабіль, у якім знаходзіліся Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі, быў спынены ў 17.10 без выразнага тлумачэння прычын на трасе Брэст-Мінск у Жабінкаўскім раёне.

Неапраўдана ужыўшы гвалт, супрацоўнікі ДАІ выцягнулі Анатоля з машыны і даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе склалі на яго пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі (арт 23.4 КаАП РБ), пасля чаго абвясцілі яму, што ён затрыманы. Афармленне дакументаў доўжылася да 23.30. Супрацоўнікі міліцыі асабліва не хавалі, што гэтыя дзеянні здзяйсняюцца з удзелам супрацоўнікаў КДБ.

На раніцу 10 лютага лідэр АГП Анатоль Лябедзька затрыманы і знаходзіцца ў Кобрыне. Жонцы Анатоля Святлане па тэлефоне Кобрынскага РАУС паведамілі, што суд адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, у Жабінцы.

У апошнія гады ўсё паездкі лідэра АГП суправаджаюцца шчыльным кантролем спецслужбаў, уключаючы вонкавае назіранне, арганізацыю правакацый і засад, у тым ліку з прыцягненнем ДАІ (многія выпадкі апублікаваныя на старонцы Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства