Супрацоўніцу “Міжнароднай Амністыі” не пусьцілі ў Беларусь.

2003 2003-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўніца міжнароднага сакратарыяту праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” Хеза Макгіл (Вялікабрытанія) не змагла прыехаць у Беларусь на сьвяткаваньне 10-годзьдзя беларускага руху садзейнічаньня “Міжнароднай Амністыі”. Беларуская амбасада ў Вялікабрытаніі затрымала афармленьне ўязной візы для спн.Макгіл.

На думку лідэра беларускай ініцыятыўнай групы Вячаслава Бортніка тэхнічная перашкода праваабаронцы, якая курыруе ў арганізацыі Беларусь, прысутнічаць на юбілеі і пазнаёміцца зь сябрамі праваабарончай групы ня можа быць выпадковасьцю ў сьвятле той палітыкі, якую праводзяць беларускія ўлады.

Зусім нядаўна Міністэрства юстыці Беларусі адмовіла сябрам ініцыятыўнай групы ў магчымасьці зарэгістравацца ў якасьці грамадзкага аб’яднаньня. На паседжаньні сябраў ініцыятыўнай групы, якое адбылося 11 сьнежня ў Гомелі, было прынятае рашэньне паспрабаваць зарэгістравацца ў відзе фундацыі. Таксама былі абмеркаваныя пляны на наступны год: беларуская група далучыцца да кампаніі па папярэджаньні гвалту ў адносінах жанчынаў, якая аб’яўленая “Міжнароднай Амністыяй” ў 2004 годзе.

Па словах Бортніка, за 10 год, якія мінулі з дня заснаваньня беларускага руху садзейнічаньня “Міжнароднай Амністыі”, аналягічныя ініцыятыўныя групы склаліся ў Менску, Пінску, Бабруйску, Горадні і іншых гарадах краіны.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international