viasna on patreon

Мінск: першы пікет правацэнтрыстаў і папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў Фота

2018 2018-01-18T14:13:55+0300 2018-01-18T15:05:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravacentrysty-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года.

Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года.

Вынікі першага этапу выбарчай кампаніі падвялі 18 студзеня лідэры правацэнтрысцкай партыйнай кааліцыі. Прэс-канферэнцыя з нагоды завяршэння этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прайшла ў фармаце перадвыбарчага пікету каля Камароўскага рынку.

Такі фармат брыфінгу яўна не спадабаўся гарадскім уладам – праз 5 хвілін да старшыні АГП Анатоля Лябедзькі датэлефанаваўся нібыта прадстаўнік Менгарвыканкама, які папярэдзіў партыйца, што прэс-канферэнцыі на пляцоўцы каля Камароўскага рынку праводзіць забаронена. Ды на гэтыя словы ніхто не зважаў.

Юрась Губарэвіч: “Выбівалі самых моцных”

Канчатковыя лічбы па рэгістрацыі кандыдатамі прадстаўнікоў Руху “За Свабоду” стануць вядомыя  напрыканцы дня, - заявіў кіраўнік руху Юрась Губарэвіч, - але інфармацыя толькі па Мінску сведчыць пра вялікія страты на этапе рэгістрацыі. Выбарчыя камісіі не зарэгістравалі 5 прадстаўнікоў руху з сямі. Прычым, “выбівалі самых мацнейшых”: Вольгу Быкоўскую, Віктара Янчурэвіча, Дзяніса Дашчынскага, як пад капірку спасылаючыся пра наяўнасць у падпісных аркушах несапраўдных подпісаў.

"А ў сітуацыі з нерэгістрацыяй Мікіты Семяненкі ўвогуле атрымаўся абсурд. Яму адмоўлена на падставе таго, што актывіст незадэклараваў кватэру, якой у яго проста… няма. Па ўказаным адрасе жывуць зусім іншыя людзі, а кватэру яму прыпісалі памылкова. Таму тэрмінова будзем абскарджваць нерэгістрацыю нашых сябраў, бо часу на гэта вельмі мала", - паведаміў Юрась Губарэвіч.

Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года.
Юрась Губарэвіч на перадвыбарчым пікеце 18 студзеня 2018 года.

Віталь Рымашэўскі: “Шкада часу, які пойдзе на абскарджанне”

Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі паведаміў журналістам, што ў Мінску выбарчыя камісіі незарэгістравалі 5 актывістаў, параўнаўшы дзейнасць камісій з нейкім статыстычным фэйкавым камітэтам. Па рэгіёнах інфармацыя пакуль няпоўная. Палітык распавёў пра запалохванні і пагрозы па месцы працы ці жыхарства з боку МУС тым новым сябрам БХД, які выказвалі намер рэгістравацца кандыдатамі ці прадстаўлялі ініцыятыву «Матчын Рух 328».

“Я проста перакананы, што Лідзія Ярмошына давала адмашку на траўлю нашых актывістаў” – выказаў меркаванне Рымашэўскі.

Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года.
Галіна Каржанеўская і Вольга Кавалькова

Адна з актывістак БХД, пісьменніца Галіна Каржанеўская падзялілася ўражаннямі ад учорашняга наведвання выбарчай камісіі, якая адмовіла ёй у рэгістрацыі кандыдатам. У яе склалася ўражанне, што для сябраў камісіі ўсё гэта вельмі неістотна, што "мы там маленькія выпадковыя людзі, якім нават і распрануцца не было дзе". Прычынай адмовы Каржанеўскай стала тое, што ў дэкларацыі яна паведаміла пра хатку ў вёсцы і забылася адзначыць зямельны надзел, на якім ён стаіць.

"Дык гэта ж не мая ўласнасць, бо ўласнасці на зямлю ў Беларусі не існуе, а толькі пажыццёвае карыстанне" - з прыкрасцю адзначыла яна.

pravacentrysty-piket-6.jpg
Анатоль Лябедзька на правацэнтрысцкім пікеце 18 студзеня 2018 года

Анатоль Лябедзька: “Званіў Леанідавіч, казаў, што прэс-канферэнцыю тут праводзіць нельга”

У Аб’яднанай грамадзянскай партыі сітуацыя з рэгістрацыяй кандыдатаў лепшая. Па словах старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, пакуль адмоваў няма: з 17 кандыдатур, якія падалі ў камісіі дакументы, зарэгістраваныя ўсе 17. Палітык падкрэсліў, што незалежна ад вынікаў выбараў, правацэнтрысцкая кааліцыя ставіць перад сабой больш шырокія мэты: збор фактаў аб фальсіфікацыі і збор доказаў таго, што свабодных выбараў няма па-ранейшаму, а таксама прасоўванне пазітыўных альтэрнатыў для людзей ў розных накірунках і прыцягненне ў партыі новых людзей".

Першы сімвалічны і супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі паклаў пачатак агітацыйнай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

 Першы выбарчы супольны пікет правацэнтрысцкай кааліцыі 18 студзеня 2018 года.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства